Текст песни MAUZER Беларусь будзе вольнай

Па нашых вуліцах ходзяць камуфляжныя людзі з сабакамі,
На нашых вуліцах стаяць БТРы,
На вуліцах чорныя вятры тлумачаць знакамі:
Лепей не пакідаць межы кватэры.
Пра гэта маўчаць злыя людзі ў чэргах,
Ня ведаюць прахожых шчокі няголеныя,
І гэта страшна, бо трэба выйсьці з шэрагу.
Беларусь будзе вольнай!

Нашыя сцены – нібыта турэмныя.
У нашай стабільнасьці ёсць нешта няўмольнае.
Усе твае высілкі будуць дарэмныя
У краіне забітых, забытых і задаволеных.
Дзяржыўныя сродкі масавай дэзынфармацыі
Пазбавяць цябе пачуцця болю.
Яшчэ адзін урод патрабуе кананізацыі,
Але Беларусь будзе вольнай!

Бацькі перш за ўсё будуць думаць пра сына,
Будуць смяяцца навучаныя жыццём людзі,
Будуць баяцца i верыць хлусьні з тэлескрыні,
Але Беларусь усё роўна будзе,
Беларусь будзе вольнай!

Шукаюць пажарныя,
Шукае міліцыя
І эскадроны смерці
Нашай сталіцы
Нас
Бо мы – апазыцыя!

Версия для печати Версия для печати

Исправлять тексты могут только зарегистрированные пользователи

Поделиться текстом

Комментарии к тексту:

LiberaL

Пользователь

Рейтинг: 0

Сообщений: 3

25.1.2010 0:39 №33073 О

Жыве Беларусь!!!

Оставлять сообщения могут только зарегистированные пользователи. Войти на сайт или